У Макдональдсе будуць прадаваць шакаладную бульбу

У Макдональдсе будуць прадаваць шакаладную бульбу

Сетка хуткага харчавання Макдональдс дадала ў меню новы прадукт — шакаладную бульбу-фры. Гэта будзе стандартная бульбы-фры, запраўленая бабова-шакаладным соўсам. Яе можна будзе спажываць як дэсерт або як дадатак да гамбургера. Страву будуць падаваць у двух варыянтах — з чорным і малочным шакаладам. Назва ў гэтай навінкі адпаведная — МакЧока бульба.

Першымі бульбу ў шакаладзе пакаштуюць жыхары Японіі — менавіта на іх выпрабуюць незвычайны прадукт. Калі ён будзе карыстацца попытам, то МакЧока пачнуць прадаваць і ў іншых краінах, паведамляюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі