У Магілёве з’явілася студэнцкая газета

У Магілёве выйшаў першы нумар незалежнага студэнцкага выдання "БУМ" ("Бюлетэнь Універсітэтаў Магілёва"). Ініцыятыва яго стварэння належыць студэнтам Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя Куляшова.

Як паведаміў галоўны рэдактар выдання Станіслаў Кавалеўскі, "газета не мае ніякага дачынення да палітыкі і накіравана на тое, каб даносіць свабодную незалежную аб'ектыўную інфармацыю да студэнтаў".

Вялікую зацікаўленасць да газеты праявіў дэканат, які быў вельмі незадаволены ініцыятывай студэнтаў.

Ужо ёсць пэўныя нараканні па некаторых артыкулах. Акрамя Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта, газета распаўсюджваецца ў Беларускім інстытуце правазнаўства.

Наклад выдання — 250 асобнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі