У Магілёве затрымалі забойцу, які быў у міжнародным вышуку 20 гадоў

У Магілёве затрымалі забойцу, які быў у міжнародным вышуку 20 гадоў

Асабліва небяспечны злачынца, які быў у міжнародным вышуку цягам 20 год, затрыманы ў Магілёве 29 кастрычніка. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС. У 1995 годзе ён забіў чалавека ў Разанскай вобласці Расіі.

Сёлета ў кастрычніку беларускія праваахоўнікі атрымалі інфармацыю, што злачынца можа знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што ён можа хавацца ад расійскага правасуддзя на тэрыторыі Магілёўшчыны. У выніку зламысніка затрымалі ў абласным цэнтры.

Трое родных братоў гэтага мужчыны адбываюць вялікія тэрміны ў месцах пазбаўлення волі ў Расіі за выкраданні і забойствы людзей.

Цяпер вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі затрыманага ў Расію.

Фота: МУС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі