У Магілёве затрымалі наркакур'ера з буйной партыяй амфетаміна (фота)

У Магілёве затрымалі наркакур'ера з буйной партыяй амфетаміна (фота)

У Магілёве затрымалі наркакур'ера з буйной партыяй амфетаміна. 29-гадовага мужчыну спынілі каля прыпынку грамадскага транспарту. У яго было больш за 280 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва — амфетаміна, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Адзначаецца, што затрыманы — жыхар Магілёва. Ён застаецца пад вартай. Яму выставілі абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства, прыдугледжанага ч. 3 арт. 238 Крымінальнага кодэксу "незаконны абарот наркатычных сродкаў у буйным памеры". Праваахоўнікі высвятляюць, якія сувязі меў затрыманы, як функцыянаваў канал пастаўкі наркотыкаў на Магілёўшчыну.

Фота: sk.gov.by

У Магілёве затрымалі наркакур'ера з буйной партыяй амфетаміна (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі