У Магілёве выпусцяць 5 кіламетраў бел-чырвона-белай стужкі
![У Магілёве выпусцяць 5 кіламетраў бел-чырвона-белай стужкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/stuzhka_b_ch_b.jpg.webp?itok=IWZi3TZF)
Магілёўская фабрыка “Стужка” выпусціць пяць кіламетраў бел-чырвона-белай стужкі. Пра гэта паведаміў дырэктар “Арт-сядзібы” Павел Белавус. Паводле яго словаў, замову павінны былі выканаць яшчэ да 19 верасня, але тады ў прадпрыемства ўзніклі праблемы з сыравінай, таму тэрміны вытворчасці адклалі. Але цяпер на фабрыцы абяцаюць адгрузіць вялікую партыю стужкі ўжо на наступным тыдні.
"Патэлефанавалі сёння з магілёўскай фабрыкі "Стужка" і сказалі, што запусцілі ў вытворчасць нашую замову (5 км стужкі), паабяцалі што на наступным тыдні ўжо адгрузяць. Адгрузіць яе згодна з дамоваю яны павінны былі да 19 верасня, але тады патэлефанавалі і сказалі, што бяда, праблема з сыравінаю, і змогуць толькі напачатку лістапада".
Замова аплачвалася на грамадскія грошы — каля дзясятка чалавек ахвяравалі свае сродкі. У будучыні “Арт-сядзіба” спадзяецца знайсці спонсараў, каб замовіць яшчэ большую партыю бел-чырвона-белай стужкі і правесці акцыю папулярызацыі нацыянальных сімвалаў.
Фота: Радыё Свабода