У Магілёве вандалы зноў пашкодзілі бюст Тараса Шаўчэнкі (фота)

У Магілёве зноў пашкоджаны бюст Тараса Шаўчэнкі. Заяву ў міліцыю пра чарговы акт вандалізму напісаў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, які заўважыў пашкоджанне. Ён просіць міліцыянераў правесці праверку ў сувязі з вандалізмам, абавязаць адміністрацыю Кастрычніцкага раёна Магілёва ўсталяваць відэакамеры ўздоўж наберажнай Дняпра, а таксама ўзмоцніць ахову бюста Шаўчэнкі.

Нагадаем, папярэдні раз літары з пастамента вандалы садралі ў студзені, напярэдадні Дня саборнасці Украіны

Гузій пра пашкоджанне бюста Шаўчэнкі: Будзем пісаць Лукашэнку

Бюст Тарасу Шаўчэнку быў усталяваны на ўзбярэжжы Дняпра ў Магілёве з ініцыятывы мясцовай дыяспары ўкраінцаў у 2005 годзе. На адкрыцці прысутнічала вялікая дэлегацыя з Украіны, кіраўніцтва Магілёўскай вобласці і горада. Каля помніка традыцыйна збіраюцца мясцовыя ўкраінцы, запальваюць знічы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі