У Магілёве траіх грамадскіх актывістаў судзяць за непавагу да суда

У Магілёве траіх грамадскіх актывістаў судзяць за непавагу да суда

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 21 студзеня пачаўся працэс па справе траіх грамадскіх актывістаў, якіх суддзя Магілёўскага раёна Станіслаў Леўчанка абвінавачвае ў непавазе да суда. Паводле пратаколаў, складзеных міліцыяй на Дзмітрыя Здобнікава, Аляксандра Хамратава і Юрыя Гарбаценка, яны спрабавалі ўвайсці ў кабінет суддзі, перашкаджалі працы, не рэагавалі на заўвагі і сваімі паводзінамі выказвалі непавагу і пагарду да суда.

У сваю чаргу актывісты адмаўляюць сваю віну і тлумачаць, што прыходзілі ў кабінет суддзі Леўчанкі, калі не было судовага працэсу, каб даведацца, ці будзе ў яго паседжанне. Перш чым зайсці ў кабінет, яны пагрукаліся і потым выбачыліся. На пытанне, ці будзе ў яго судовае паседжанне, суддзя ў грубай форме адказаў: “Не ведаю” і загадаў зачыніць дзверы і выйсці. На той момант у быў не ў мантыі, у кабінеце не было сакратара.

Пасля гэтага траіх актывістаў затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў Магілёўскі РАУС. Затым іх даставілі ў суд Магілёўскага, дзе іх збіраўся судзіць сам Леўчанка, хоць ён з’яўляецца зацікаўленай асобай, а інцыдэнт адбыўся ў іншым раёне. Пратэсты адваката падзейнічалі і Леўчанка не стаў разглядаць справу, аднак траіх актывістаў даставілі ў ізалятар, дзе яны правялі ноч.

На думку праваабаронцы Барыса Бухеля, абвінавачанне не адпавядае сутнасці артыкула 21.1 КоАП (непавага да суда), бо не было судовага працэсу. Ён лічыць, што гэта помста суддзі Станіслава Леўчанкі — актывісты маніторылі яго працэсы і па іх скаргах ён атрымаў спагнанні. Летась гэты суддзя атрымаў вымову за разгалошванне інтымнай інфармацыі пра абвінавачанага.

Судовы працэс працягнецца сёння, 22 студзеня, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі