У Магілёве паставілі помнік Пушкіну з вершам супраць паўстання 1830 года

6 чэрвеня каля Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа імя А.С. Пушкіна ўрачыста адкрылі бюст расійскаму паэту.

Гэтую скульптуру вобласці падарыў расійскі патрыятычны праект "Алея расійскай славы". Спачатку помнік планавалі ўсталяваць каля кінатэатра "Космас", дзе скульптура ў гонар Пушкіну стаіць з 1965 года. Але потым вырашылі не дэмантаваць стары помнік, а знайсці зручнае месца для новага. Такім месцам стала пляцоўка каля бібліятэчнага каледжа па вуліцы Касманаўтаў.

На калоне, якая трымае бюст, размешчаны ўрыўкі вершаў паэта "Паклёпнікам Расіі" і "Я памятаю цудоўнае імгненне".

Дарэчы, вершы "Паклёпнікам Расіі" Пушкін напісаў з нагоды беларуска-польскага шляхецкага паўстання 1830-1831 года. Верш прасякнуты імперскім пафасам.