У Магілёве пачаліся Дні іранскага кіно

Сёння ў кінатэатры "Чырвоная Зорка" у Магілёве адбыўся паказ мастацкага фільма "Вяселле па-іранску" рэжысёра Марка Уотэра. Ён адкрыў Дні іранскага кіно, якія пройдуць з 29 красавіка па 2 траўня. Дні іранскага кіно пройдуць у магілёўскіх кінатэатрах "Чырвоная Зорка" і "Радзіма". Гледачам будзе прадстаўленая рэтраспектыва чатырох прац вядомых іранскіх рэжысёраў. У наступныя дні ў кінатэатры "Радзіма" магілёўцы і госці горада змогуць паглядзець кінафільмы: "Панна Марыя" рэжысёра Хахрара Бахрані, "Свечка на ветры" рэжысёра Пурана Дэрахшандэ, "Ваб і Неда" рэжысёра Парвіза Сарбі.

Акрамя таго, у абласным мастацкім музеі ў Магілёве 30 красавіка пачне працу выстава іранскага мастацтва.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі