Вы тут

У Магілёве на працоўным месцы затрымалі супрацоўніцу драмтэатра

Вольга Семчанка / Белсат

У Магілёве на працоўным месцы затрымалі загадчыцу літаратурнай часткай абласнога драмтэатра Вольгу Семчанка, паведамляюць мясцовыя праваабаронцы.

Прычына затрымання пакуль невядомая. Аднак праваабаронцы мяркуюць, што сілавікі маглі мець прэтэнзіі да белых і чырвоных выцінанак на вокнах працоўнага кабінета дзяўчыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.