У Магілёве каля жылога дома знайшлі гранату, эвакуявалі 15 чалавек (фота)

У Магілёве каля жылога дома знайшлі гранату, эвакуявалі 15 чалавек (фота)

У Магілёве пад балконам 5-павярховага жылога дома па вуліцы Арлоўскага знайшлі гранату. Здарэнне адбылося ўвечары 13 красавіка. На месца прыехалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС, якія ачапілі месца здарэння, эвакуявалі з кватэр трэцяга пад'езда 15 чалавек.

На месца здарэння прыехалі і сапёры. Паводле папярэдняй інфармацыі, граната аказалася вучэбна-трэніровачнай, паведамляе прэс-служба МНС.

У Магілёве каля жылога дома знайшлі гранату, эвакуявалі 15 чалавек (фота)
Фота: 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі