У Магілёве "хуткая" збіла 15-гадовую школьніцу

У Магілёве "хуткая" збіла 15-гадовую школьніцу

У Магілёве "хуткая" збіла 15-гадовую школьніцу. Здарэнне адбылося на праспекце Міра. Дзяўчынка пераходзіла вуліцу на зялёнае святло і не звярнула ўвагу на "хуткую дапамогу", якая ехала на выклік з уключанай сірэнай. Як паведаміла газеце "СБ. Беларусь сегодня" інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Анастасія Дарошкава, "хуткай" кіраваў вопытны 60-гадовы кіроўца. Але ён, верагодна, не паспеў зрэагаваць, і дзяўчынка апынулася пад коламі аўтамабіля.

Школьніца атрымала траўмы. З месца здарэння яе завезла ў бальніцу ўжо іншая "хуткая дапамога".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі