У Магілёве будаўнікі пафарбавалі фасад аварыйнага дома (фота)

Напярэдадні 1 траўня ў Магілёве на доме № 59 па вуліцы Ленінскай камунальнікі пафарбавалі фасад аварыйнага дома. Спешна выселеныя адтуль год таму людзі абураныя гэтым, бо кватэраў яны так і не атрымалі, часова жывуць у інтэрнаце Будаўнічага трэста №12.

Падчас перапіскі з чыноўнікамі высветлілася, што грамадзяне жылі не ў доме, а ў інтэрнаце, але людзі маюць на руках ордэры на некалі атрыманыя кватэры. Яны кажуць, што тэхпашпарт на існуючы дом знік.

Былыя жыхары дома мяркуюць, што іх будынак спадабаўся патэнцыйнаму інвестару, бо размешчаны ён у самым цэнтры горада.

Так будынак выглядаў у лістападзе 2014 года.

Нагадаем, нядаўна Еўрарадыё распавядала гісторыю пра падобную сітуацыю ў Гомелі. Адзін з жылых дамоў універсітэт палічыў інтэрнатам. Выкладчыкі, якія там жывуць, не змаглі прыватызаваць кватэры. Сёлета там знайшлі павешанай адну з жыхарак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі