У Магілёве абстралялі тралейбус, хуліганам пагражае да трох гадоў турмы

Тралейбус абстралялі хуліганы з пнеўматычнага пісталета ў Магілёве. Два 23-гадовыя хлопцы ў нецвярозым стане так “павесяліліся” пасля рыбалкі. Яны тройчы стрэлілі ў вокны тралейбуса, на шчасце, ніхто не пацярпеў, бо пасажыраў у салоне не было. Па факце хуліганства заведзеная крымінальная справа. Хлопцам пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Дарэчы, па магілёўскіх тралейбусах з пнеўматычнай зброі страляюць ужо не першы раз. У 2006 годзе страляў 27-гадовы мужчына, таксама абыйшлося без ахвяраў, паведамляе “Польскае радыё для замежжа”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі