У лютым золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на $84,2 млн

У лютым золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на $84,2 млн

У лютым 2016 года, у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду, золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на $84,2 млн. На 1 сакавіка яны складалі 4 млрд 111 млн долараў, інфармуе прэс-служба Нацбанка.

У нацыянальным вызначэнні ЗВР таксама выраслі — на 99,5 млн долараў. У пачатку сакавіка яны складалі $4 млрд 375 млн 200 тысяч.

Адзначаецца, што падтрыманню золатавалютных рэзерваў садзейнічала паступленне сродкаў ад продажу Мінфінам і Нацбанкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, набыццё Нацыянальным банкам валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, паступленні ад "нафтавых" экспартных пошлін, а таксама павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

Што да адмоўнага ўплыву на аб'ём ЗВР, дык яго аказалі выплаты ўрадам і Нацбанкам па крэдытах.

У лютым золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на $84,2 млн
Фота: Bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі