У людзей з інваліднасцю з'явяцца персанальныя асістэнты

У людзей з інваліднасцю з'явяцца персанальныя асістэнты

Савет міністраў прымае Нацыянальны план дзеянняў да 2025 года па рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў. Безбар'ерная прастора, выкараненне дыскрімінацыі з законаў, пашырэнне правоў на ўсынаўленне ― такія пункты плана. А што з гэтага атрымаецца, разважае каардынатар офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

Хто такія персанальныя асістэнты

“Грамадства прызнае, што не можа вось тут і цяпер выправіць праблему з даступнасцю для людзей з інваліднасцю. У кожнага чалавека ёсць патрэбэнасці, якія носяць асабісты, нават інтымны характар. І няма ўпэўненасці, што ён будзе звяртацца да сацыяльнага работніка з такімі рэчамі. Напрыклад, у ложку перавярнуцца ці ў прыбіральню схадзіць. Заўсёды ў свеце сам чалавек з’яўляецца наймальнікам такога асістэнта. У гэтым розніца з нашымі службамі. У адной нашай швейцарскай партнёркі былі два такія памочнікі на ўсе 24 гадзіны”.

Чаму гэта прынялі толькі цяпер?

“Мы прапаноўвалі шмат з таго, што ёсць у плане, раней. Але не знаходзілі паразумення. А цяпер краіна ратыфікавала Канвенцыю аб правах інвалідаў. Без Канвенцыі мы б не падступіліся да чыноўнікаў. План абмяркоўваўся з зацікаўленымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. І гэта вельмі добра! Раней такога не было. Нельга сказаць, што ўсе меркаванні ўлічылі”.

Ці рэалізуюць гэты план?

“Такі план вырашае пытанні дыскрымінацыі, пытанні працаздольнасці людзей з інваліднасцю. Але план ― не догма. Гэта важны крок, бо цяпер сілам грамадзянскай супольнасці трэба кансалідавацца, каб уплываць на нейкія перамены. Але гэты дакумент не забяспечаны канкрэтным фінаснаваннем. Абавязкова ўзнікне пытанне фінансавання”.

Што далей?

“Трэба пераглядаць нормы права. Бо нават у Грамадзянскім кодэксе прапісаныя “прыдуркаватаць” і “душэўная хвароба”. З гэтым трэба разбірацца. Бо сёння тэрмін інваліднасці разумее чатыры віды інваліднасці: фізічная, сэнсорная, ментальная і псіхіятрыя. Праблема не ў тым, што ў чалавека хвароба нейкая, проста ў яго асаблівасці псіхікі. Таму сёння уводзяць паняцце “псіхасацыяльнае парушэнне”. Другое ― ментальнае парушэнне, тут сувязь паміж ступенню развітасці яго інтэлекта і магчымасці ўзаемадзейнічаць з наваколлем. І нашы спецыялісты ўжо гатовыя перайсці да выкарыстання такіх механізмаў”.

Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах інвалідаў 21 кастрычніка 2016 года, праз дзесяць гадоў пасля яе прыняцця ў Нью-Ёрку. Гэты дакумент гарантуе роўныя правы людзям, якія па тых ці іншых прычынах атрымалі інваліднасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі