У Ляхавіцкім РАУС грамадзянам Украіны паказалі фільм пра генацыд
![Уладзімір Паноў у ляхавіцкай міліцыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/lach.jpg.webp?itok=Xy68Te5g)
Уладзімір Паноў у ляхавіцкай міліцыі / lves.by
У Ляхавіцкім РАУС адбылася цырымонія прынясення прысягі грамадзяніна РБ. Як піша раённая газета, яе прынеслі грамадзяне Украіны — Уладзімір Паноў і яго сёстры Паліна і Марына. Пасля прысягі міліцыянеры паказалі ім "дакументальны фільм пра генацыд" — пра зверствы нацыстаў у Беларусі. Далей Пановы спявалі гімн РБ. Пашпарты новыя грамадзяне пакуль не атрымалі, але кожнаму падарылі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Адкуль і калі ўкраінцы прыехалі ў Беларусь, выданне не ўдакладняе.
![У Ляхавіцкім РАУС грамадзянам Украіны паказалі фільм пра генацыд](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-04-11_19-50-09-2.jpg.webp?itok=aeecuVHZ)
![У Ляхавіцкім РАУС грамадзянам Украіны паказалі фільм пра генацыд](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-04-11_19-50-09-4.jpg.webp?itok=IVilDA6V)
![У Ляхавіцкім РАУС грамадзянам Украіны паказалі фільм пра генацыд](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-04-11_19-50-10.jpg.webp?itok=poCs9Cq7)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.