У Ляхавічах за 4 гадзіны жыхар вёскі разбіў і абрабаваў 23 машыны

23 аўтамабілі пашкодзіў у Ляхавічах за адну ноч, дакладней, за няпоўныя чатыры гадзіны, непрацуючы 27-гадовы жыхар вёскі Вялікая Лотва.
Ён разбіваў шкло і даставаў з аўтамабіляў магнітолы. Усяго за гэты
кароткі час мужчына сабраў 18 магнітол і іншых рэчаў.

А затрымалі яго –
калі злачынца скраў скутэр. Калі міліцыя хацела яго затрымаць – злодзей
кінуўся наўцёкі; дагнаў яго службовы сабака па мянушцы “Норбі”.

Як
высветлілася, хлопец ужо быў асуджаны і адбываў пакаранне.