У Ляхавічах аднагадовую дзяўчынку знялі з падаконніка другога паверха

У Ляхавічах аднагадовую дзяўчынку знялі з падаконніка другога паверха

У Ляхавічах аднагадовую дзяўчынку знялі з падаконніка другога паверха. У той момант у кватэры, акрамя дзіцяці, нікога не было. І яно нейкім чынам апынулася на падаконніку, па ім поўзала. Мінакі патэлефанавалі ратавальнікам, якія хутка прыбылі на месца і з дапамогай лесвіцы выратавалі дзяўчынку. Яе перадалі медыкам. Дзіця знаходзіцца пад назіраннем у педыятрычным аддзяленні раённай бальніцы.

Як піша "Ляхавіцкі веснік", здарэнне будзе разглядацца на камісіі па справах непаўналетніх. Яна прыме рашэнне наконт таго, ці варта вярнуць дзіця ў сям’ю.

БЕЛТА дадае, што сям'я дзяўчынкі знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Яе маці вярнулася дахаты толькі праз 40 хвілін пасля здарэння з дачкой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі