У Львове хворы на шызафрэнію ўзяў у закладнікі пацыентаў псіхлякарні

У Львове хворы на шызафрэнію ўзяў у закладнікі пацыентаў псіхлякарні

У Львове праваахоўнікі правялі спецаперацыю па вызваленні закладнікаў, якіх захапіў пацыент абласной псіхіятрычнай бальніцы. Для вызвалення людзей праваахоўнікі ўзялі штурмам заблакаванае памяшканне. Зламыснік затрыманы, 10 закладнікаў і 5 паліцэйскіх атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Паводле звестак паліцыі, затрыманы — 30-гадовы львавянін, які па рашэнні суда з 2013 па 2017 год знаходзіўся ў лякарні на прымусовым лекаванні пасля забойства бацькі — ён нанёс загінуламу 72 нажавыя раненні. Крыху больш за месяц таму мужчыну адпусцілі дадому, аднак па хадайніцтве сваякоў 4 жніўня ў 11.00 ён зноў быў змешчаны ў стацыянар.

Здарэнне адбылося ўвечары 4 жніўня. Мужчына пачаў паводзіць сябе неадэкватна, заблакаваў дзверы ў аддзяленне, дзе знаходзіліся 76 пацыентаў, пашкодзіў маёмасць і разбіў вокны. Шклом з разбітага акна ён траўмаваў дзесяць пацыентаў, трое з якіх знаходзяцца ў цяжкім стане. Пацярпелыя пацыенты — людзі ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў, у большасці з іх дыягнаставаныя рэзаныя раны ў вобласці шыі.

Па факце здарэння распачатая крымінальная справа аб наўмысным забойстве. Затрыманы львавянін — інвалід другой групы з захворваннем “паранаідальная шызафрэнія”, паведамляе УНІАН.
 

 

У Львове хворы на шызафрэнію ўзяў у закладнікі пацыентаў псіхлякарні
У Львове хворы на шызафрэнію ўзяў у закладнікі пацыентаў псіхлякарні

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі