У Лунінецкім раёне застрэліўся беларускі вайсковец

У Лунінецкім раёне застрэліўся беларускі вайсковец

У Лунінецкім раёне на Палессі ў панядзелак застрэліўся беларускі вайсковец, паведамляе ініцыятыва сілавікоў BYPOL. Малады кантрактнік служыў у роце аховы і абслугоўвання 250-га асобнага батальёна Заходняга аператыўнага камандавання, які дыслакуецца ў Гродне. У раёне Лунінца быў на ахове вайсковых аб'ектаў. Яго знікненне заўважылі падчас змены варты. Пазней у лесе было знойдзена цела са смяротным агнястрэльным раненнем галавы.

Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне ад Мінабароны пакуль не было.

BYPOL адзначае, што гэта ўжо пятая ахвяра ваенных вучэнняў, якія праводзяцца сёлета ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі