У Лунінецкім раёне ДАІ затрымала аўто з буйнай партыяй піратэхнікі

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, каля 11.00 на аўтадарозе паблізу Мікашэвічаў быў спынены "Фольксваген-Пасат". За рулём знаходзіўся 33-гадовы беспрацоўны жыхар вёскі Рубель. У яго аўтамабілі праваахоўнікі выявілі больш за 30 тысяч адзінак піратэхнічных вырабаў без суправаджальных дакументаў. Тавар на суму
каля 11 мільёнаў рублёў быў канфіскаваны.



За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у дачыненні вяскоўца распачаты адміністрацыйны працэс. Апроч канфіскацыі яму таксама пагражае штраф у памеры да 6,5 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі