У Лунінцы з прадпрыемства эвакуявалі 45 чалавек — рабочыя знайшлі снарады

Як паведамляе сайт tomin.by, каля 10-й раніцы ў загрузнай шахце чыгуналіцейнага цэха "Палессеэлектрамаш" рабочыя выявілі два снарады. З будынку праводзілася эвакуацыя працоўнага персаналу. Да прыбыцця сапёрнай групы небяспечную зону ахоўвалі супрацоўнікі міліцыі.


Спецыялісты высветлілі, што боепрыпасы былі часоў Вялікай Айчыннай вайны, калібра 76 і 122 міліметра. У 15.20 снарады вывезла групай размініравання з Баранавічаў для далейшага знішчэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі