У Лос-Анджэлесе "ВАЛЛ-І" прызналі фільмам года

Упершыню за ўсю гісторыю свайго існавання лос-анджэлеская Асацыяцыя кінакрытыкаў прызнала анімацыйны фільм лепшай карцінай года. Галоўны прыз дастаўся мультфільму студыі Pixar "ВАЛЛ-І", якому ўдалося перамагчы ў гэтай намінацыі фільм Крыстофера Нолана "Цёмны рыцар".

Лепшым рэжысёрам года крытыкі назвалі Дэні Бойла, які выпусціў фільм "Мільянер з трушчобаў". Прыз за галоўную мужчынскую ролю прысуджаны Шону Пэну, які сыграў у "Харві Мілкі", у аналагічнай жаночай намінацыі перамагла Салі Хоўкінс, узнагароджаная за ролю ў фільме "Па волі выпадку".

Узнагароды за ролі другога плану падзялілі Хіт Лэджэр ("Цёмны рыцар") і Пенелопа Круз ("Вікі, Крысціна, Барселона"). У намінацыі лепшы анімацыйны фільм крытыкі ўзнагародзілі мультфільм "Вальс з Башырам".

Нагадаем, што стваральнікі "ВАЛЛ-І" спадзяюцца, што мультфільм зможа паспаборнічаць за "Оскар" у намінацыі "лепшы фільм года".

Фота: www.newsru.ua