У лонданскім метро мужчына парэзаў мачетэ некалькіх пасажыраў

У лонданскім метро мужчына парэзаў мачетэ некалькіх пасажыраў

У лонданскім метро ўвечары 5 снежня адбыўся тэракт. Узброены мачетэ мужчына на станцыі “Лейтэнстоўн” ва ўсходняй частцы горада напаў на пасажыраў і параніў некалькіх чалавек. Паводле сведкаў здарэння, ён нібыта крычаў: “Гэта вам за Сірыю!”.

Адзін з пацярпелых сур’ёзна паранены, двое атрымалі нязначныя цялесныя пашкоджанні. Агрэсар арыштаваны. Для яго затрымання паліцыя выкарыстала электрашокер.

Дзеянні зламысніка паліцыя разглядае як праяву тэрарызму. Рух цягнікоў на Цэнтральнай лініі лонданскага метро прыпынілі да раніцы нядзелі.

Днямі дэпутаты-лейбарысты Сайман Данчук і Нэйл Коўл, якія 2 снежня прагаласавалі за пачатак авіяўдараў па “Ісламскай дзяржаве” ў Сірыі, паскардзіліся ў паліцыю на абражальныя і пагрозлівыя выказванні на іх адрас, размешчаныя ў Фэйсбуку і ў Твітэры, перадае ВВС.

Фота: Вікіпедыя

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі