У Лондане з рэек сыйшоў цягнік метро

Па апошніх звестках, каля 20 чалавек пацярпелі ў выніку аварыі ў лонданскім метрапалітэне. Пяцёра з іх шпіталізаваныя, аднак сур'ёзных пашкоджанняў ніхто не атрымаў.

Аварыя адбылася ў чацвер у ранішнюю гадзіну пік, калі на перагоне паміж дзвюма станцыямі цягнік сыйшоў з рэек.

У ім, а таксама ў саставе, які рухаўся следам, знаходзілася 700 пасажыраў. Іх эвакуацыя заняла некалькі гадзін.

Прычыны аварыі пакуль невядомыя. Як заявілі паліцыянты, здарэнне ніяк не звязана з тэрарыстычнай дзейнасцю.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі