Вы тут

У Лондане пабіліся “міністэрскія” каты Лары і Палмерстан

Фота: сацыяльныя сеткі

У Лондане брытанскія журналісты абмяркоўваюць бойку двух “міністэрскіх” катоў — Лары, які знаходзіцца на службе ў прэм’ер-міністра, і Палмерстана з МЗС. Сведкам кацінага канфлікту стаў журналіст Нік Дыксан. Ён апублікаваў адпаведныя здымкі ў сваім Твітэры і назваў здарэнне “драмай на Даунінг-стрыт”.

Пераможцам выйшаў Палмерстан — яго сапернік Лары згубіў у бойцы аброжак з брытанскім сцягам.

Карыстальнікі параўноўваюць каціную бойку з брэкзітам і жартуюць, нібы Міністэрства замежных справаў мае праблемы з прэм’ерам, таму накіравала ката, каб вырашыць іх.

Каты Лары і Палмерстан афіцыйна лічацца дзяржаўнымі службоўцамі.