У Лондане беларусы падпісалі дамоваў на 2 мільярды долараў

На 2 млрд долараў падпісала Беларусь перадкантрактных інвестыцыйных дамоваў падчас нядаўняга форума ў Лондане. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё амбасадар нашай краіны ў Вялікабрытаніі Аляксандр Міхневіч:

“Я сёння магу сказаць, што на 2 мільярды долараў (гэта ўжо паспяхова) літаральна ў час форума былі падпісаныя перадкантрактныя дамоўленасці, а менавіта інвестыцыйныя праекты”.

Адзначым, што на форуме абмяркоўваўся пакет інвестыцый прыблізна на 20 мільярдаў долараў, таму Беларусь атрымала толькі 10% ад той сумы, на якую спадзяваліся ў Мінску.

Паводле слоў амбасадара, у Беларусь плануюць прыйсці такія кампаніі, як амерыканскі “Caterpillar”, бельгійская “AOI”, польскі бізнэсмен Ян Кульчык хоча пабудаваць у нашай краіне вугальную электрастанцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі