У Лондане "банда пенсіянераў" абрабавала банк на 200 млн фунтаў стэрлінгаў

19 траўня лонданская паліцыя арыштавала дзевяць пажылых мужчын. Іх падазраюць у рабаўніцтве дэпазітарыя Хатан-Гардэн, якое адбылося на пачатку красавіка. Шкода ацэньваецца ў суму да 200 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

Аперацыя адбывалася адначасова па 12 адрасах у Лондане і Кенце. Як піша РБК, у ёй удзельнічалі больш за 200 паліцэйскіх. Сярэдні ўзрост затрыманых — 59 гадоў. Самым маладым — ужо за 40, найстарэйшаму — 76 гадоў.

Сярод скрадзеных каштоўнасцяў былі каштоўныя камяні, золата і наяўныя грошы. У паліцыі кажуць, што падчас аперацыі ўдалося знайсці "значную колькасць дарагой маёмасці", але не ўдакладнілі, пра што ідзе гаворка.

Рабаванне адбылося ў велікодныя выхадныя з 3 па 5 красавіка. Злачынцы прасвідравалі ў сховішча сцяну з суседняга склепа, куды трапілі праз шахту ліфта. Яны ўскрылі 72 дэпазітныя ячэйкі. Пацярпелымі сталі ювеліры, бо абрабаваны дэпазітарый размешчаны ў ювелірным раёне Лондана.

На фота AFP — месца злачынства

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі