У Лондане арыштаваныя 30 чалавек, якія спрабавалі патушыць Алімпійскі агонь

Брытанская паліцыя арыштавала каля 30 чалавек, якія спрабавалі перашкодзіць правядзенню эстафеты Алімпійскага агню ў Лондане, паведамляе АР.
Невядомыя ўмяшаліся ў цырымонію на стадыёне Уэмблі, калі агонь для пекінскай Алімпіяды-2008 знаходзіўся ў руках пяцікратнага алімпійскага чэмпіёна па веславанні Стыва Рэдгрэйва.

Пазней агонь спрабавалі перахапіць на захадзе Лондана людзі, якія мелі пры сабе нешта падобнае на вогнетушыцель. Гэтая дыверсія таксама была ліквідаваная. Эстафету Алімпійскага агню ў Лондане сустракалі як людзі з кітайскімі сцягамі, так і змагары за свабоду Тыбета, якія выкрыквалі адпаведныя лозунгі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі