У Літве створаны рух супраць БелАЭС: ці зможа ён паўплываць на сітуацыю?

У Літве створаны рух супраць БелАЭС: ці зможа ён паўплываць на сітуацыю?

У Літве абвешчана пра стварэнне руха супраць БелАЭС, яго з'езд прайшоў на гэтых выходных. Актывісты руху збіраюць подпісы пад петыцыяй у Еўрапарламент з патрабаваннем заняць жорсткую пазіцыю па гэтым пытанні. Таксама ў патрабаваннях — прынамсі ўважліва прасачыць за якасцю стрэс-тэстаў да запуску атамнай станцыі.

Таксама на з'ездзе гучалі прапановы падтрымаць Беларусь, каб дапамагчы выйсці з зоны расійскага энергетычнага ўплыву. Як спалучаюцца гэтыя дзве пазіцыі? І ці можа новы рух спыніць будоўлю АЭС ці мець хаця б нейкі ўплыў на яе? Абмяркуем гэта з "зялёнымі" Ірынай Сухій і Анастасіяй Дарафеевай.

Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі