У Літве прыпынілі вяшчанне расійскага "Першага канала"

Як паведамляе РІА "Новости", у перадачы "Чалавек і закон" ад 5 кастрычніка прадстаўнікі Літвы выявілі скажоныя факты пра віленскія падзеі 22-гадовай даўніны.



Па словах пастаўшчыкоў кабельнай тэлевізіі, яны атрымалі ад сваіх кліентаў шмат скаргаў з нагоды зместу расійскай тэлеперадачы. У Літве не выключаюць, што праграма парушыла літоўскія законы. З гэтай нагоды рэтрансляцыя канала часова спыненая.



Камісія па радыё і тэлебачанні Літвы заявіла, што ў сувязі з праграмай "Чалавек і закон", у якой былі скажона і тэндэнцыйна пададзеныя факты пра падзеі 13 студзеня, яна пачала расследаванне.



Нагадаем, што 11 сакавіка 1990 года Вярхоўны Савет Літвы абвясціў пра аднаўленне незалежнасці рэспублікі. Улады СССР назвалі гэта рашэнне супярэчным канстытуцыі. У студзені 1991 года ў Літве пачаліся несанкцыянаваныя акцыі пратэсту, пасля чаго ў краіну былі перакінутыя байцы спецпадраздзяленняў, якія занялі шэраг стратэгічных аб'ектаў. У ноч на 13 студзеня калона савецкай бронетэхнікі накіравалася ў цэнтр Вільні. Падчас сутыкненняў мітынгоўцаў з савецкімі вайскоўцамі каля тэлецэнтра загінулі 14 чалавек, звыш 600 былі параненыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі