Вы тут

У Літве гібель мігранта на мяжы назвалі правакацыяй уладаў Беларусі

На беларуска-літоўскай мяжы / Delfi

У Літве гібель мігранта на мяжы назвалі правакацыяй уладаў Беларусі. Пра гэта ў эфіры Радыё LRT заявіў міністр нацыянальнай абароны Арвідас Анушаўскас. Ён лічыць, што афіцыйныя беларускія паведамленні былі падрыхтаваны загадзя.

"Мы чакалі правакацый з боку беларускага рэжыму, — кажа Анушаўскас. — Яны не заўсёды ў стане кантраляваць сітуацыю, арганізуючы ўсю гэтую незаконную дзейнасць, залучаючы ў гэтую дзейнасць сваіх службовых асоб".

Як вядома, улады Літвы абвінавачваюць у спрыянні нелегальнай міграцыі афіцыйны Мінск. Сёлета літоўскія памежнікі затрымалі нелегальных мігрантаў амаль у 50 разоў больш, чым летась.

Афіцыйныя СМІ ў Беларусі ў сераду паведамілі пра смерць на мяжы з Літвой нелегальнага мігранта з Ірака. Літоўскі бок даведаўся пра інцыдэнт са СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.