У Літве беларускага кіроўцу злавілі з кантрабандай у першым жа яго рэйсе (фота)

У Літве беларускага кіроўцу злавілі з кантрабандай у першым жа яго рэйсе (фота)

У Літве беларускага кіроўцу злавілі з кантрабандай у першым жа яго рэйсе. Здарэнне адбылося 4 траўня ў пункце пропуску ў Лаварышкес. Як паведамляе Delfi, амаль пусты цягач з Беларусі выклікаў падазрэнні. Кіроўца казаў, што едзе за таварам. Нядаўна ён уладкаваўся на працу ў адну беларускую кампанію. Аўтамабіль праверылі з дапамогай рэнтгенаўскага абсталявання. У паўпрычэпе Renault у столі памежнікі знайшлі схованку, з якой выцягнулі больш за 57 тысяч пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх ацанілі на агульную суму 166 тысяч еўра.

Кіроўцу затрымалі на двое сутак. За перавозку кантрабанды, незаконнае захоўванне акцызных тавараў і спробу ўчыніць злачынства беларусу пагражае штраф ці пазбаўленне волі на тэрмін да 8 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі