У літоўскім сойме праходзіць канферэнцыя, прысвечаная выбарам у Беларусі

23 і 24 ліпеня ў Вільні ў літоўскім сойме праходзіць канферэнцыя, прысвечаная праблемам і выклікам, якія стаяць перад СМІ і грамадскімі арганізацыямі напярэдадні парламенцкіх выбараў.
У канферэнцыі прымаюць удзел праваабаронцы і журналісты з Беларусі, літоўскія парламентарыі і прадстаўнікі Літвы ў Савеце Еўропы, а таксама прадстаўнікі беларускай амбасады ў Літве. Усе прысутныя выказалі спадзяванне, што Беларусь калі-небудзь далучыцца да Еўрасаюза. Вось, што сказаў вядомы беларускі філосаф Алесь Анціпенка ў сваёй прамове:

“Змянілася сама рыторыка ўлады. Пад пагрозай тыя сацыяльныя кантракты, якія рэжым меў з такімі катэгорыямі, як студэнты ці пенсіянеры. Змест гэтых кантрактаў будзе зменены. Я магу прадказаць, што рэжым ахвяруе падтрымкай пенсіянераў, але з другога боку будзе шукаць іншых шляхоў сваёй легітымізацыі. І адзін са шляхоў гэтай легітымізацыі – гэта рух на Захад”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі