У Лідзе ўшанавалі памяць міліцыянераў, якіх забілі "лясныя браты" (відэа)

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч адзначыў адвагу і мужнасць беларускіх міліцыянераў, якія стаялі на абароне грамадскага парадку ў неспакойныя 1944-1947 гады. "На іх рахунку ў той час нямала сапраўды гераічных учынкаў. Многія з іх загінулі", — цытуе словы Шуневіча БЕЛТА.

На ўрачыстасці прысутнічаў і старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. "Вакол сёння нямала канфліктаў, гэта павінна быць стымулам для беларусаў клапаціцца аб захаванні міру", — сказаў ён.

Нагадаем, у першыя паваенныя гады ў Беларусі знаходзілася на нелегальным становішчы больш за 100 тысяч чалавек — праціўнікаў савецкай улады, дэзерціраў, ухілістаў ад прызыву ў Чырвоную Армію. У Лідзе дзейнічаў штаб МУС БССР па барацьбе з бандытызмам.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі