У Лідскім раёне пад коламі машыны загінула дзяўчына, якая пасля ДТЗ чакала ДАІ

У Лідскім раёне пад коламі машыны загінула дзяўчына, якая пасля ДТЗ чакала ДАІ

У Лідскім раёне пад коламі машыны загінула 18-гадовая дзяўчына, якая пасля ДТЗ чакала ДАІ. Раніцай 30 лістапада на аўтадарозе каля вёскі Доржы сутыкнуліся два легкавікі — 20-гадовы вадзіцель Daewoo не саўладаў з кіраваннем, і яго аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там адбылося сутыкненне з Audi. Кіроўца і пасажырка Daewoo выйшлі з машыны і чакалі супрацоўнікаў ДАІ.

У гэты момант з боку Бярозаўкі ехаў Mercedes. 48-гадовы кіроўца кажа, што бачыў аўтамабілі з уключанай "аварыйкай" і спадзяваўся аб'ехаць іх, не выязджаючы на паласу сустрэчнага руху. А ў выніку пад коламі апынулася дзяўчына. Траўмы былі цяжкія, і яна памерла яшчэ да прыезду "хуткай", паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

У Лідскім раёне пад коламі машыны загінула дзяўчына, якая пасля ДТЗ чакала ДАІ
На месцы ДТЗ / vk.com/grodnogai
У Лідскім раёне пад коламі машыны загінула дзяўчына, якая пасля ДТЗ чакала ДАІ
На месцы ДТЗ / vk.com/grodnogai

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі