У лесе знайшлі цела зніклай Юліі Саламацінай
Дзяўчына з пасёлка Кастрычніцкі Смалявіцкага раёна знікла ў Мінску 18 ліпеня.
Яна жыла і працавала ў сталіцы, паступала ва ўніверсітэт, але раптоўна сувязь з ёй знікла. Вядома было, што дзяўчына паехала на сустрэчу з хлопцам і што яе апошні раз бачылі на станцыі метро "Спартыўная".
Нядаўна былі затрыманыя падазраваныя ў забойстве Юліі Саламацінай — малады мінчук, з якім яна пазнаёмілася праз сацсеткі, і яго маці. Была распачатая крымінальная справа па артыкуле "забойства". Затрыманым выстаўленыя абвінавачанні.
Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, у лесапаласе знайшлі рэчы Юліі Саламацінай і чалавечыя астанкі. Прызначаныя экспертызы для канчатковай іх ідэнтыфікацыі.
Фота — kp.by