У Лепелі міліцыянер тройчы стрэліў у сабаку і забіў яго. Здарэнне адбылося ўвечары 5 снежня. Як піша vitbichi.by, перад гэтым на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў жывёла напала на людзей і пакусала іх. Пацярпелым аказалі меддапамогу. 32-гадовага мужчыну забрала "хуткая". 55-гадовая жанчына, якая выклікала міліцыю, паказала, у які бок уцёк сабака.
Сцвярджаецца, што працаўнікі ЖКГ адмовіліся ад планаў злавіць сабаку, бо ён "паводзіў сябе агрэсіўна, стаў кідацца на людзей". І тады міліцыянер вырашыў яго застрэліць. На сайце выдання змясцілі яго фота.
