У Лельчыцкім раёне ліквідуюць заражэнне лесу (фота)
![У Лельчыцкім раёне ліквідуюць заражэнне лесу (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1_339747_800x600_mc.jpg.webp?itok=tqG-hpRj)
У Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці ліквідуюць заражэнне лесу. На 1558,4 гектара сосны пацярпелі ад насякомых-шкоднікаў (караедаў) і пачалі сохнуць. Адзначаецца, што кропкі заражэння ёсць на тэрыторыі ўсяго раёна. На месцы працуюць 200 чалавек і 58 адзінак тэхнікі. Яны сякуць заражаны лес і ізалююць яго, інфармуе прэс-служба МНС.
Сітуацыю з лесам прызналі інцыдэнтам мясцовай надзвычайнай сітуацыяй прыроднага характару.
Фота: 112.by