У кватэры журналіста Федаровіча і ў доме яго бацькоў прайшлі вобыскі

У кватэры супрацоўніка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, журналіста інтэрнэт-газеты Naviny.by Віктара Федаровіча 15 студзеня прайшлі вобыскі ў сувязі з крымінальнай справай аб масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску.

Журналісту незразумела, у сувязі з чым правялі вобыск у доме яго бацькоў. "Там таксама забралі нейкія паперы і нейкі дыск. Бацька зусім ні пры чым да маёй дзейнасці! Яму 73 гады, у яго тры інфаркты, ён інвалід першай групы", — сказаў Федаровіч.

Як паведаміў журналіст, ён мае намер абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў КДБ, якія праводзілі вобыск, ва ўсіх магчымых інстанцыях. "Я запатрабую растлумачыць, на якой падставе вобыскі праводзяцца супрацоўнікамі КДБ, калі крымінальная справа аб масавых беспарадках распачата МУС. Я буду патрабаваць вяртання мне тэхнікі, паколькі яна — мой працоўны інструмент, і, забраўшы яе, мяне пазбавілі кавалка хлеба. Я цяпер не магу працаваць і зарабляць", — заявіў Федаровіч.

"Скаргі ва ўсе магчымыя інстанцыі ад мяне будуць сыпацца з перыядычнасцю раз у дзве гадзіны. Я заўсёды казаў, што я па натуры анархіст-адзіночка, не прымыкаў ні да якой апазіцыі. Але тым, што сёння адбылося, асабліва ў дачыненні да майго бацькі, улада сама зрабіла мяне апазіцыянерам. І зараз у мяне два шляхі — або ў апазіцыю, або ў эміграцыю", — падкрэсліў журналіст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі