У Курапатах 29 траўня пройдзе акцыя памяці ахвяраў рэпрэсіяў

Заўтра, 29 траўня, у Курапатах пад Мінскам пройдзе традыцыйная акцыя памінання ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Такія акцыі адбываюцца са студзеня 2007 года.  Арганізатары акцыі такім чынам дамагаюцца агульнадзяржаўнага прызнання 29 кастрычніка Днём памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. Актывіст Таварыства аховы помнікаў Вячаслаў Сіўчык кажа, што акцыя пройдзе па ўжо традыцыйным сцэнары:

Сіўчык: А 18-й гадзіне ў Курапатах людзі ўскладуць кветкі, запаляць свечкі і праспяваюць песні.

Дарэчы, 3 чэрвеня спаўняецца 20 гадоў з часу выхаду артыкула Яўгена Шмыгалёва і Зянона Пазьняка "Курапаты — дарога смерці". Гэтым артыкулам упершыню была ўзнятая тэма ўрочышча, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў. Да юбілею ў Курапатах таксама рыхтуецца мемарыяльная акцыя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі