У Кубку федэрацыі беларускія тэнісісткі згуляюць са зборнай Германіі
![У Кубку федэрацыі беларускія тэнісісткі згуляюць са зборнай Германіі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_1510134183_big.jpg.webp?itok=-oEC6-5s)
У першым раўндзе сусветнай групы Кубка федэрацыі жаночая зборная Беларусі па тэнісе згуляе з камандай Германіі. Паводле лёсавання, якое 24 ліпеня прайшло ў Лондане, матч адбудзецца ў гасцях 9-10 лютага 2019 года. У мінулым розыгрышы Кубка федэрацыі на стадыі чвэрцьфіналу беларускі абыгралі немак у Мінску (3:2).
У іншых парах сустрэнуцца Чэхія і Румынія, Бельгія і Францыя, ЗША і Аўстралія.