У Кубку Беларусі БАТЭ і мінскае "Дынама" згуляюць з камандамі з Пінска
![У Кубку Беларусі БАТЭ і мінскае "Дынама" згуляюць з камандамі з Пінска](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kub_1.jpg.webp?itok=IcrLwTQ8)
31 траўня ў Мінску ў Доме футбола прайшло лёсаванне матчаў 1/16 фіналу Кубка Беларусі. БАТЭ і мінскае "Дынама" згуляюць у гасцях з камандамі з Пінска: барысаўчане — з камандай "Стэнлес" з другой лігі, а дынамаўцы — з "Хваляй" з першай лігі. Лёсаванне звяло дзве каманды з аднаго горада — "Жодзіна-Паўднёвае" і "Тарпеда-БелАЗ". Уладальнік Кубка Беларусі "Гомель" у гасцях сустрэнецца з "Оршай" з першай лігі.
Матчы пройдуць 22-23 чэрвеня.
![У Кубку Беларусі БАТЭ і мінскае "Дынама" згуляюць з камандамі з Пінска](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/los.jpg.webp?itok=bUS2rzDa)
Вынікі лёсавання / abff.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.