У крыві жанчыны, чыю дачку загрыз сабака, знайшлі 1,86 праміле алкаголю

У крыві жанчыны, чыю дачку загрыз сабака, знайшлі 1,86 праміле алкаголю

У крыві жанчыны, чыю дачку загрыз сабака, знайшлі 1,86 праміле алкаголю. Такія дадзеныя расследавання гучнай крымінальнай справы абнародаваныя 5 жніўня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. 25-гадовая Кацярына абвінавачваецца ў заведамым пакіданні ў небяспецы сваёй 8-месячнай дачкі (ч.3 арт 159 КК).

Дзяўчынка загінула 27 сакавіка гэтага года ад страты крыві — сабака пароды хаскі адгрыз дзіцяці руку, пакуль нецвярозая маці спала ў кватэры. У кватэры не было прадуктаў і корму для сабакі.

Паводле пракуратуры, на момант здзяйснення злачынства жанчына была ў адпачынку па даглядзе за дзіцем, не працавала, цягам некалькіх дзён да здарэння рэгулярна спажывала спіртное. З 24 сакавіка да сярэдзіны 27 сакавіка жанчына выпівала з сябрамі і знаёмымі шампанскае, піва, гарэлку. Яна ездзіла з малодшай дачкой да прыяцеляў, сустракалася з нейкімі Амарам і Абдулой.

У судзе жанчына заявіла, што пакарміла сабаку і пагуляла з ім. Падчас прагулкі перачапілася, упала і болей нічога не памятае. Прачнулася ў кватэры ад холаду і ўбачыла ў сябе ў нагах ужо мёртвую дачку. Маці сама выклікала хуткую. Разам з медыкамі прыбылі міліцыянты, якія і затрымалі жанчыну, перадае БелаПАН.

Кацярыне пагражае да 3 гадоў турмы са штрафам да тысячы базавых велічынь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі