У крыві маці траіх дзяцей, загінулых на пажары, — 1,3 праміле алкаголю

Пра высокую канцэнтрацыю алкаголю ў крыві жанчыны распавядае тэлеканал АНТ.

Як паведамляла Еўрарадыё, трагедыя адбылася ў Столінскім раёне. У агні загінулі дзяўчынка і двое хлопчыкаў. Самаму маленькаму з іх было тры гады. Маці сышла ў краму за чарговай порцыяй спіртнога і замкнула дзяцей дома.



Калі яна вярнулася, ужо пачаўся пажар. Жанчына вынесла дзяцей з агня, але выратаваць іх не ўдалося, яны памерлі ў бальніцах.



Дарэчы, з верасня 2013 года сям'я стаяла на ўліку, бо бацькі неналежна выконвалі свае абавязкі, а маці яшчэ і злоўжывала алкаголем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі