У Крыме выратавальнікі знайшлі зніклага беларускага альпініста

Беларускі альпініст, што знік у Крыме, знойдзены выратавальнікамі ўкраінскага МНС. Гэта адбылося ў раёне Ялты, ля мястэчка Гурзуф. Яшчэ 6 жніўня 25-гадовы беларус у адзіноце адправіўся скараць паўднёвы схіл гары Бабуган-Яйлы. На яго працяглую адсутнасць калегі звярнулі ўвагу толькі пры канцы мінулага тыдня. У нядзелю паведамленне аб знікненні паступіла ў МНС Украіны.

На пошукі адправілі групу альпіністаў-ратавальнікаў. Тэлеканал АНТ паведамляе, што 12 жніўня зніклы альпініст знойдзены. Ён жывы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі