У Крыме выратавалі беларуса, які ледзь не патануў

У курортным мястэчку Сакі 1 жнищня выратавалі беларуса, які ледзь не патануў. Мужчына адпачываў на пляжы, не абсталяваным для купання, каля пансіяната “Лазурный”. Каля 11:00 матрос-ратавальнік пансіяната заўважыў, што мужчына пачаў тануць. Ратавальнік тэрмінова выцягнуў яго з вады, выдаліў ваду з лёгкіх і выклікаў хуткую дапамогу. Такім чынам быў выратаваны жыхар Гомельскай вобласці, 1983 года нараджэння

Пацярпелы адмовіўся ад шпіталізацыі. І сышоў з аддзялення хуткай дапапогі ў здавальняючым стане, паведамляе сайт "Новости Крыма".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі