Вы тут

У Крычаве зноў затрымалі журналіста Сяргея Няроўнага

Сяргей Няроўны / Facebook.com

У Крычаве зноў затрымалі журналіста Сяргея Няроўнага, былога рэдактара недзяржаўнай газеты "Вольны горад". Ён якраз выходзіў з суда, дзе разглядалася яго справа. Як паведамляюць праваабаронцы, раней на Няроўнага склалі пратакол за тое, што ён паставіў лайк старонцы TУT.by у Facebook. 18 кастрычніка суд "за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" не адбыўся, яго перанеслі на сераду. А 20 кастрычніка суддзя пастанавіў адправіць матэрыялы справы на дапрацоўку.

Калі Сяргей Няроўны выходзіў з будынка, яго затрымалі ўжо па новай адміністрацыйнай справе. Новага суда ён будзе чакаць за кратамі. У чым абвінавачваюць журналіста на гэты раз, пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.