У Крэўскім замку знайшлі ядро. Магчыма, гэта наследства штурму Свідрыгайлам

У Крэўскім замку знайшлі ядро. Магчыма, гэта наследства штурму Свідрыгайлам

Археолагі знайшлі балістычнае ядро падчас працы ў Крэўскім замку, піша мясцовае выданне “Светлы шлях”. Падобныя ядры ўжо знаходзілі тут у 1985 годзе, калі на тэрыторыі працавала экспедыцыя Міхася Ткачова і Алега Трусава.

Дыяметр ядра — каля 30 сантыметраў.

— Калі ў 1433 годзе князь Свідрыгайла штурмаваў замак, яго войскамі выкарыстоўваліся для абстрэлу балісты — зброя для кідання сферычных каменных снарадаў. Знойдзенае ядро сведчыць аб тым, што штурм замка адбываўся не толькі з боку галоўнай брамы і Княскай вежы, але і супрацьлеглай сцяны, — цытуе “Светлы шлях” навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алега Дзярновіча.

Крэўскі замак быў адным з першых у Вялікім Княстве Літоўскім. Гэтым сезонам раскопкі вядуцца каля паўднёвай сцяны замка. Таксама спецыялісты працуюць у Малой вежы. Там у гады Першай сусветнай вайны быў нямецкі бункер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі